Pramień: Sunicy
Barrel Aged Faro-Style Wild Ale with Strawberries
Выключны лімітаваны рэліз. Наш улюбёны дзікі эль Прамень, які адпачываў і ўскладняўся паўгады ў дубовай бондзе з-пад араматнага кальвадосу, гэтым разам мы вырашылі ўпрыгожыць дадаткам соку суніцаў, а таксама зрабіць яго троху салодкім, падобным на класічны бельгійскі гатунак ламбікаў фаро. Выразна фанковы, духмяны, салодка-кіслы, прыгожага ружовага колеру, новы Прамень абуджае ўспаміны аб самым пачатку лета, калі толькі з’яўляюцца першыя сакавітыя ягады суніцаў на яшчэ вільготных ад начной прахалоды гародах.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Wild Ale |
|---|---|
| Серыя | Pramień |
| Дата першага выпуска | 25.01.2023 |
| ABV | 6,8% |
| OG | 12° |
| Выпуск | Увесь год |
| Асаблівасці | Брэтавае, Абмежаваная партыя, Вытрыманае ў бондзе |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | бельгійскі, бондавы, дзікі, кіслы, фруктовы |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Flaked Wheat |
|---|