Poklič: Čorny Pierac
Saison with Black Pepper
Быццам бы гэты план заўсёды быў недзе на паверхні, але толькі зараз мы яго ажыццяўляем упершыню. Класічны маланкаўскі сэзон па-бельгійскі Покліч гэтым разам мы зварылі з дадаткам чорнага перцу, а дрожды, якія звычайна выкарыстоўваюцца ў гэтым стылі, якраз прыемна падкрэсліваюць незвычайныя водары свежасмолатай спецыі. Асвяжальна, сагравальна – як мае быць з Поклічам!