Imhla: Zappa

New England IPA

Доўгі час без новай Імглы падыйшоў да свойго фіналу, і мы нарэшце выпускаем наш новы New England IPA з найцікавейшым дзікім амерыканскім гатункам хмелю Zappa. Карэнны прадстаўнік падвіду Humulus lupulus var. neomexicanus, вынайдзены амаль выпадкова на высакагорных плато Нью-Мексіка, літаральна даў жыццё такім гатункам, як Sabro і Talus, і гэтым самым пачаў сапраўдную другую крафтавую рэвалюцыю, больш лакальную, але не менш цікавую. У наш аксамітны, мутны і сакавіты IPA гэты хмель прыўнёс яскравыя араматы маракуі, ківі, свежай мяты, тонкія адценні смажаных арэхаў і ўсходніх спецый. Спадзяемся, вам спадабаецца смак гэтага дзіўнага IPA.

Характарыстыкі піва

СтыльNew England IPA
Серыя Imhla
Дата выпуска 24.02.2023
ABV 6,0%
OG16°
Горыч30 IBU
ВыпускАднаразовы
Асаблівасці Монахмелевае, Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае
Фасоўка Разліўное
Смак хмелевы, сакавіты

Інгрэдыенты

Хмель Zappa
Солад Pilsen, Flaked Oats, Wheat, Flaked Wheat

Падача

Тэмпература падачы 6-8°
Тып куфлю Тэку

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 4,18
Колькасць чэкінаў329
Апошні чэкін 09.10.2024
Дата абнаўлення: 29.10.2024

Нядаўнія гатункі