Pilsner: Nord
North German-Style Pilsner
З надыходам больш халаджавай пары году ў нашым лагерным падарожжы мы рушым на поўнач, да сцюдзёных балтыйскіх узбярэжжаў Германіі. Нешта таямнічае ёсць у той вадзе, у тым клімаце, у тых людзях, што робіць гэтыя паўночныя пілсы такімі яскравымі, горкімі, хрусткімі і выразна мінеральнымі. У нашай варыяцыі гэтага цікавага гатунку разам са звыклым сушаным хмелем мы скарысталі нямецкі экстракт хмелю Magnum, каб дадаць у гэты пілс яшчэ больш чыстай, выразнай гаркаты без залішніх смакаў і араматаў зялёнай травы. Класічная доўгая вытрымка, надзейны нямецкі штам дражджэй і арыгінальная камбінацыя гатункаў хмелю ствараюць стрыманы, але прыгожы напой з араматамі дзікіх лугоў, сакавітай лімоннай цэдры і саланаватай марской вады. Zum Wohl!
Характарыстыкі піва
Стыль | Pilsner |
---|---|
Серыя | Pilsner |
Дата выпуска | 12.10.2023 |
ABV | 4,5% |
OG | 11.2° |
Горыч | 50 IBU |
Выпуск | Аднаразовы |
Асаблівасці | Монахмелевае, Сэсіённае, Абмежаваная партыя |
Фасоўка | Разліўное |
Смак | горкі, кветкавы, соладавы, сухі |
Інгрэдыенты
Солад | Pilsen |
---|