Vietraź: Apieĺsin i laŭr
Dry Hopped Witbier With Orange & Bayleaf
Бельгійскі вітбір — гэта ўсё такі ж таямнічы для нас стыль, якім ён быў яшчэ тады, калі мы нават не думалі пра адкрыццё ўласнага бровара. Таму кожны гатунак «Ветразя» — сапраўднае падарожжа ў невядомае. Гэтым разам мы вырашылі пакінуць класічны дадатак цэдры апельсіна на месцы, але замянілі звыклую каляндру на незвычайны лаўровы ліст. Нестандартны інгрэдыент у піве, які больш звыкла бачыць у супе, дадаў у наш вітбір прыемныя водары леманграсу, эўкаліпту, чорнага перцу і нават трапічнай жуйкі. Да таго ж, мы ўпершыню зрабілі сухое ахмяленне ў вітбіры і дадалі невялікую колькасць хмелю Vista. Новы «Ветразь» — сапраўды ўнікальны, і мы запрашаем вас атрымаць ад яго такую ж асалоду, якую атрымліваем мы.
Характарыстыкі піва
Стыль | Wheat Beer |
---|---|
Серыя | Vietraź |
Дата выпуска | 29.11.2023 |
ABV | 5,5% |
OG | 14° |
Горыч | 20 IBU |
Выпуск | Аднаразовы |
Асаблівасці | Мутнае, Абмежаваная партыя |
Фасоўка | Разліўное |
Смак | фруктовы, бельгійскі, востры |
Інгрэдыенты
Солад | Pilsen, Flaked Wheat, Wheat |
---|