Sciuža: Barbe Rouge
Cold IPA
«Сцюжа» — лінейка хрусткіх сцюдзёных IPA, каторыя мы зброджваем у холадзе, як лагеры, але варым і ахмяляем так, як і ўсе нашыя IPA. Гэтым разам за тое самае шчодрае ахмяленне адказвае вельмі рэдкі гатунак — французскі хмель Barbe Rouge. Чысты і асвяжальны смак нашай «Сцюжы» прыемна дапаўняецца араматамі салодкіх кветак ружы і магноліі, малінавага сарбету і лаймавых цукатаў, а яскравая гарката не дае забыцца на тое, што ўсё ж такі перад намі сапраўдны IPA. Наўпрост з халодных лагерных падвалаў у ваш келіх!
Характарыстыкі піва
| Стыль | West Coast IPA |
|---|---|
| Серыя | Sciuža |
| Дата першага выпуска | 10.05.2024 |
| ABV | 5,7% |
| OG | 14° |
| Горыч | 50 IBU |
| Выпуск | Увесь год |
| Асаблівасці | Монахмелевае, Сэсіённае, Падвойнае сухое ахмяленне |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | хмелевы, горкі, сухі |
Інгрэдыенты
| Хмель | Barbe Rouge |
|---|---|
| Солад | Pilsen |