Imža: Fiejchoa
Berliner Weisse with fresh Feijoa
Кожны год мы выпускаем адмысловы гатунак у сезон свежых фейхоа. Гэты год — не выключэнне, але выбар гатунку атрымаўся даволі незвычайны. Смак трапічных фейхоа — пяшчотны і тонкі, і, каб не псаваць незвычайныя араматы фруктаў, мы вырашылі аб’яднаць іх з лёгкай, асвяжальнай базай у гістарычным нямецкім стылі Berliner Weisse. Лёгкі кіслы берлінер выдатна падкрэслівае мускатны смак з адценнямі суніц і гуавы, а прывабны мутны колер нагадвае высокае восеньскае неба, зацягнутае тонкай заслонай аблокаў.
Характарыстыкі піва
Стыль | Berliner Weisse |
---|---|
Серыя | Imža |
Дата выпуска | 01.11.2024 |
ABV | 4,3% |
OG | 12° |
Горыч | 5 IBU |
Выпуск | Аднаразовы |
Асаблівасці | Абмежаваная партыя, Змяшаная ферментацыя |
Фасоўка | Разліўное |
Смак | фруктовы, кіслы |
Інгрэдыенты
Солад | Pilsen, Wheat, Flaked Wheat |
---|---|
Іншыя дадаткі | фейхоа |