Paparać: Simcoe
Hopfenweizenbock
Шаноўнае спадарства, прадстаўляем вам новую лінейку! Абяцаем, што дакладна апошнюю ў гэтым годзе. Але ж мы ведаем, як вы любіце нефільтраванае пшанічнае піва, сухое ахмяленне і незвычайныя гатункі, таму сустракайце: Папараць! Каб гэты рэліз апынуўся яшчэ цікавей, мы зварылі яго ў даволі рэдкім нямецкім стылі моцных зімовых вайцэнаў weizenbock і незвычайным чынам, але вельмі шчодра, ахмялілі яго нашым амерыканскім фаварытам Simcoe. Смак сушаных бананаў, свежай трапічнай маракуі і фантастычных казачных раслін дзіўна пераплятаюцца ў Paparać, дурманяць розум і супакойваюць сэрца. Frohe Weihnachten!
Характарыстыкі піва
Стыль | Wheat Beer |
---|---|
Серыя | Paparać |
Дата першага выпуска | 30.12.2024 |
ABV | 6,8% |
OG | 19° |
Горыч | 40 IBU |
Выпуск | Увесь год |
Асаблівасці | Монахмелевае, Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае |
Фасоўка | Разліўное |
Смак | хмелевы, фруктовы |
Інгрэдыенты
Солад | Pilsen, Wheat, Flaked Wheat |
---|