Dym: Śliva

Rye Lichtenhainer with Plums

Нямецкі стыль піва ліхтэнхайнер толькі нядаўна вярнуўся з нябыту. Яго яшчэ не напаткала папулярнасць берлінера вайсэ і гозэ, хоць ліхтэнхайнер мае агульныя рысы з імі. Гэта таксама светлае, лёгкае і кіслае піва, але яно робіцца з выкарыстаннем соладу, сушанага ў дрывяной пячы. Ён дадае дымныя адценні, якія робяць смак піва больш складаным і цікавым. Свой першы ліхтэнхайнер мы вырашылі зрабіць адмысловым: мы выкарыстоўвалі самастойна лёгка вэнджаны солад і жытнёвыя шматкі, а на другаснае браджэнне дадалі дзікія слівы. Яны цудоўна пасуюць да смаку такога піва, падкрэсліваючы кіслінку, даўкасць і фруктовасць. Каб арамат і смак піва максімальна раскрыліся, яму варта даць «падыхаць» — для гэтага дазвольце піву пастаяць у келіху хвілін 10 перад спажываннем. Гэта таксама дасць магчымасць піву нагрэцца, каб лепш праявіліся парфумныя і вострыя адценні слівы.

Характарыстыкі піва

СтыльLichtenhainer
Серыя Dym
Дата выпуска 13.11.2019
ABV 4,3%
OG11°
ВыпускАднаразовы
Асаблівасці Абмежаваная партыя, Змяшаная ферментацыя
Фасоўка Разліўное
Смак фруктовы, кіслы, вэнджаны

Інгрэдыенты

Солад Smoked, Pilsen, Flaked Rye
Іншыя дадаткі сліва

Падача

Тэмпература падачы 14-16°
Тып куфлю Сніфтэр

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 4,18
Колькасць чэкінаў197
Апошні чэкін 14.12.2019
Дата абнаўлення: 13.07.2024

Нядаўнія гатункі