Chaliera: Green Bullet

American IPA

Новы гатунак Халеры – даволі своеасаблівы, бо ў ім мы ўпершыню ў гісторыі бровара скарысталі на сухое ахмяленне сапраўднага ветэрана новай хвалі броварства – новазеландскі хмель з яскравай назвай Green Bullet, які з’явіўся на рынку ў 1972 годзе (ўсяго на год пазней за знакаміты рухавік крафтавай рэвалюцыі Cascade). Ён напоўніў наш горкі IPA ў стылі Заходняга ўзбярэжжа водарамі сушаных смуродзінаў, драўніны ядлоўцу і восеньскіх садовых кветак. Сапраўдны IPA ад пачатку часоў!

Характарыстыкі піва

СтыльWest Coast IPA
Серыя Chaliera
Дата выпуска 24.10.2025
ABV 6,6%
OG16°
Горыч80 IBU
ВыпускАднаразовы
Асаблівасці Монахмелевае, Падвойнае сухое ахмяленне
Фасоўка Разліўное
Смак хмелевы, горкі

Інгрэдыенты

Хмель Green Bullet
Солад Pilsen

Падача

Тэмпература падачы 6-8°
Тып куфлю Пінта

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Нядаўнія гатункі