Cyklon: Simcoe
New England IPA
Цыклон ад Маланкі – даволі рэдкі звер! А гэтым разам ён яшчэ і вельмі незвычайны, бо гэта New England IPA, зброджаны дзвюма штамамі дрожджаў адначасова – класічнымі новаанглійскімі і бельгійскімі фермерскімі. Шчодра ахмелены араматным, смалістым Simcoe, гэты IPA захаваў знаёмы сакавіты характар эляў Новай Англіі, тым часам жа бельгійская прырода адгукаецца цёплымі водарамі чорнага перцу і сушаных палявых кветак. Сапраўдны калядны пачастунак!
Характарыстыкі піва
| Стыль | New England IPA |
|---|---|
| Серыя | Cyklon |
| Дата выпуска | 30.12.2025 |
| ABV | 6,2% |
| OG | 16° |
| Горыч | 40 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Монахмелевае, Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае, Змяшаная ферментацыя |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | хмелевы, фруктовы, бельгійскі |
Інгрэдыенты
| Хмель | Simcoe |
|---|---|
| Солад | Pilsen, Wheat, Flaked Oats, Flaked Wheat |
Падача
| Тэмпература падачы | 6-8° |
|---|---|
| Тып куфлю | Сніфтэр |
Смак
Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы