Smuha: Galaxy
Double New England IPA
Працягваем серыю падвойных мутных IPA Smuha. Новы гатунак зроблены з аўстралійскім хмелем Galaxy, які вельмі хутка стаў суперпапулярным сярод аматараў сакавітых і духмяных IPA. Гэты хмель мае яскравы пах з фруктовымі і ягаднымі ноткамі. Усё гэтае багацце ён перадаў у піва. Гатунак мае непраглядны жоўты колер, выразны хмелевы арамат з тонамі суніцаў і цытрусаў. Насычаны шаўкавісты і саграваючы смак характарызуецца адценнямі гуавы, фейхоа і манга. Паслясмак мяккі, з ледзь заўважнай хмелевай гарчынкай.
Характарыстыкі піва
| Стыль | New England IPA |
|---|---|
| Серыя | Smuha |
| Дата выпуска | 13.12.2019 |
| ABV | 6,8% |
| OG | 19° |
| Горыч | 30 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Монахмелевае, Мутнае |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | фруктовы, хмелевы |
Інгрэдыенты
| Хмель | Galaxy |
|---|---|
| Солад | Pilsen, Flaked Oats, Flaked Rye, Flaked Wheat |
Падача
| Тэмпература падачы | 8-12° |
|---|---|
| Тып куфлю | Тэку |
| Спалучэнне з ежай | стэйк, мягкі сыр, фуа-гра |
Смак
Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы
Статыстыка Untappd
| Рэйтынг | 4,32 |
|---|---|
| Колькасць чэкінаў | 403 |
| Апошні чэкін | 19.06.2025 |
| Дата абнаўлення: 09.10.2025 | |