Smuha: Magnum
Double New England IPA
Мы доўга да гэтага ішлі, і нарэшце вось – наш першы падвойны New England IPA, зроблены цалкам з беларускага соладу і хмелю! Magnum на варку, Magnum на сухое ахмяленне прыўнёс ў нашую Смугу знаёмыя водары маладой вясновай ігліцы ,але ж разам з тым і незвычайныя араматы сакавітага, няспелага манга і ванільных круасанаў. Гэты беларускі гатунак дакладна не уступае еўрапейскім ці амерыканскім сваякам, і мы вельмі спадзяемся, што наш падвойны, лакальны New England IPA прынясе вам сапраўдную асалоду.
Характарыстыкі піва
| Стыль | New England IPA |
|---|---|
| Серыя | Smuha |
| Дата выпуска | 08.04.2026 |
| ABV | 6,8% |
| OG | 18.5° |
| Горыч | 40 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Монахмелевае, Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | сакавіты, фруктовы, горкі |
Інгрэдыенты
| Хмель | Magnum |
|---|---|
| Солад | Pilsen, Wheat, Flaked Wheat, Flaked Oats |
Падача
| Тэмпература падачы | 6-8° |
|---|---|
| Тып куфлю | Тэку |
Смак
Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы