Imža: Malina i Mindal
Berliner Weisse with raspberries and almonds
Такія гатункі, канешне, лепш за ўсё піць пасярод спякотнага лета, але яго яшчэ трэба дачакацца, а сакавіты берлінер хочацца ўжо і зараз! Таму сустракайце – новая Імжа. Наш класічны берлінер вайсэ, зроблены па ўсім гістарычным канонам змешанай ферментацыі, мы вытрымалі на неверагодна араматных малінах, і, каб абудзіць настальгічныя пачуцці, упрыгожылі гэтае ўсё цудоўна тонкімі водарамі міндалю. Кожны глыток асвяжальнай Імжы перанясе вас у цвятучыя міндальныя рошчы, наскрозь прасякнутыя свежым вясновым ветрам.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Berliner Weisse |
|---|---|
| Серыя | Imža |
| Дата выпуска | 29.04.2026 |
| ABV | 3,6% |
| OG | 10° |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Сэсіённае, Моцнагазаванае, Змяшаная ферментацыя |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | фруктовы, ягадны, кіслы, асвяжальны |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Wheat, Flaked Wheat |
|---|
Падача
| Тэмпература падачы | 6-8° |
|---|---|
| Тып куфлю | Цюльпан |
Смак
Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы