Fresco: Limetta E Sale

Italian Pilsner with Fresh Lime and Sea Salt

Новы гатунак нашага дэканструкаванага пілснера ў італьянскім стылі з лінейкі Fresco – гэта сапраўдная камбінацыя шматлікіх крыніцаў натхнення. Тут і нашыя сябры з Jungle Brewery і іх неверагодны пілснер з лаймам, і салёныя лагеры з сіцылійскіх берагоў, і новазеландскія пілснеры з сухім ахмяленнем лакальным хмелем, і мексіканскія лагеры з кавалачкам лайма ў вільготнай бутэльцы, і канешне, наш першы гатунак серыі з базілікам і соллю. Гэтым разам наш класічны горкі пілс мы вытрымалі на цэдры свежых лаймаў, пасля чаго дадалі на сухое ахмяленне ашчадную колькасць новазеландскага Motueka, які яшчэ больш падкрэсліў лаймавыя водары. А дробка марской солі, надзейны лагерны штам дрожджаў і доўгая вытрымка на нізкіх тэмпературах зрабілі ўсё астатняе. Італьянскі па сутнасці, але ж натхнёны цэлым светам незвычайных асвяжальных напояў, створаных для таго, каб перамагаць спёку і смагу ў стылі. Saluti!

Характарыстыкі піва

СтыльPilsner
Серыя Fresco
Дата выпуска 24.07.2026
ABV 4,7%
OG11°
Горыч40 IBU
ВыпускАднаразовы
Асаблівасці Монахмелевае, Сэсіённае
Фасоўка Разліўное
Смак асвяжальны, горкі, фруктовы

Інгрэдыенты

Солад Pilsen

Падача

Тэмпература падачы 6-8°
Тып куфлю Пілснер

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Нядаўнія гатункі