Vyspa: Strata & Chinook
DDH New England Pale Ale
У новай ітэрацыі нашага насычанага хмелем пэйл элю ў стылі Новай Англіі мы скамбінавалі цікавыя амерыканскія гатункі Strata і Chinook, знакамітыя сваімі забароненымі у некаторых краінах водарамі. І зараз, калі вакол ужо зусім восень, дождж і нікуды не хочацца, у вашых келіхах апыноўваецца гэты мутны бэнгер з араматамі сушаных суніцаў, сакавітых, свежых перцаў чылі і канаплянага дыму на летнім рок-канцэрце. Некалькі такіх келіхаў Выспы – і хай увесь свет пачакае!
Характарыстыкі піва
| Стыль | Pale Ale |
|---|---|
| Серыя | Vyspa |
| Дата выпуска | 02.10.2026 |
| ABV | 5,5% |
| OG | 13° |
| Горыч | 50 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Сэсіённае, Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | хмелевы, сакавіты |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Wheat, Flaked Wheat |
|---|
Падача
| Тэмпература падачы | 6-8° |
|---|---|
| Тып куфлю | Пінта |
Смак
Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы