Vir: Cuvée 2021

Barrel-Aged Wild Ale

Vir – піва, якое ратуе нас ад стагнацыі, – гэтым разам атрымалася максімальна простым. Для Маланкі гэтая серыя дзікіх бондавых гатункаў – сапраўдны від мастацтва, і мы ніколі не ведаем загадзя, да чаго мы ў выніку прыйдзем. Як звычайна, мы збрадзілі гэты Vir з дапамогай нашага фірмовага купажу дрожджаў і бактэрый, а затым вытрымалі яго ў дубовых бондах. Калі напой дасягнуў ідэальнага, на наш погляд, стану, мы зразумелі, што ён дасканалы і яму больш нічога не патрэбна. Хіба што яшчэ крыху часу ў невялікай шкляной бутэльцы. Натуральная карбанізацыя, вытрымка ў бутэльцы, бездакорны выгляд – гэта піва створана для тых старажытных істот, што жывуць у кожным з нас!

Характарыстыкі піва

СтыльWild Ale
Серыя Vir
Дата выпуска 20.11.2026
ABV 6,9%
OG13°
Горыч30 IBU
ВыпускАднаразовы
Асаблівасці Монахмелевае, Брэтавае, Моцнагазаванае, Абмежаваная партыя, Змяшаная ферментацыя, Вытрыманае ў бондзе
Фасоўка Бутэлькі
Смак бельгійскі, бондавы, дзікі, кіслы, сухі

Інгрэдыенты

Солад Pilsen, Wheat, Flaked Wheat

Падача

Тэмпература падачы 6-8°
Тып куфлю Цюльпан

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Нядаўнія гатункі