Muson: Cytrus
Catharina Sour with Orange, Tangerine and Calamansi
Другое піва ў серыі Muson, прысвечанай стылю катарына-саўэр, працягвае ідэю зрабіць максімальна асвяжальнае трапічнае піва. Такія падкісленыя пшанічныя гатункі маюць усе шансы стаць галоўным летнім хітом на доўгі час. У гэты раз мы зрабілі цытрусавы кактэйль: на вірпул дадалі цэдру апельсіна, каб насыціць піва характэрным водарам, а на другаснае браджэнне ўнеслі мандарынавы сок і пюрэ каламансі, якія прыўнеслі яскравы цытрусавы смак. У выніку атрымалася піткае і асвяжальнае піва празрыста-жоўтага колеру з лёгкім целам, выразным цытрусавым профілем і прыемнай кіслінкай.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Sour Ale |
|---|---|
| Серыя | Muson |
| Дата выпуска | 25.06.2020 |
| ABV | 5,5% |
| OG | 12.5° |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | фруктовы, асвяжальны |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Wheat |
|---|---|
| Іншыя дадаткі | апельсін, мандарын, каламансі |