Imhla: Citra
New England IPA
Штогод у ЗША пашыраюцца плошчы плантацый з хмелем Citra, як і колькасць гатункаў піва з ім па ўсім свеце. Ягоная назва кажа сама за сябе: у піве гэты хмель праяўляецца яскравым цытрусавым профілем, які цудоўна пасуе да розных варыяцый IPA. Новае піва ў лінейцы мутных IPA «Імгла» зроблена менавіта з гэтым топавым хмелем. Да сакавітай базы з непраглядна-жоўтым колерам Citra дадае пах лімоннага джэму і цэдры лайма. У смаку заўважныя адценні манга, гуавы і мелісы, а на фінішы адчуваецца зусім лёгкая хмелевая горыч.