Pramień: Batch #01
Brett Saison
Сэзон — адзін з нешматлікіх стыляў піва, які цяжка адназначна класіфікаваць. Дакладна пра яго можна сказаць толькі тое, што ён мае бельгійскае паходжанне і ягоны смак у першую чаргу залежыць ад дрожджаў. Высокая аценюацыя і фенольны профіль такога піва з’яўляюцца добрымі спадарожнікамі для брэтанаміцэс. У піве Pramień мы выкарысталі блэнд дрожджаў для сэзона і брэтанаміцэс, далі піву больш за паўгады для фармавання смаку і адправілі яшчэ на некалькі месяцаў у бутэлькі, каб яно даспявала і дабраджвала.
Піва з дабраджваннем у бутэльцы
Ахалоджваць не менш за 8 гадзінаў да падачы
Характарыстыкі піва
Стыль | Saison |
---|---|
Серыя | Pramień |
Дата выпуска | 11.03.2021 |
ABV | 6,5% |
OG | 13° |
Выпуск | Аднаразовы |
Асаблівасці | Брэтавае, Змяшаная ферментацыя, Дабраджванне ў бутэльцы |
Фасоўка | Разліўное, Бутэлькі |
Смак | асвяжальны, бельгійскі, дзікі, кіслы |
Інгрэдыенты
Солад | Pilsen, Wheat |
---|