Imhla: Jarrylo
New England IPA
Хмель Jarrylo мае кідкую назву: ён сапраўды названы імем бога ўсходнеславянскай міфалогіі, хоць і быў выведзены ў ЗША арганізацыяй ADHA, якая займаецца культывацыяй хмелю. На рахунку ADHA шэраг вядомых гатункаў, у тым ліку Azacca, Summit, Pekko, але Jarrylo вылучаецца на фоне іншых. Гэты хмель не толькі ўтрымлівае высокую колькасць альфа-кісляў, але і мірцэну, таму можа выкарыстоўвацца як для горычы, так і для паху. У піве Jarrylo дэманструе адценні банана, грушы, апельсіна, а таксама больш характэрныя для еўрапейскіх гатункаў хмелю, ад якіх і паходзіць Jarrylo, зёлкавыя і вострыя тоны. Мы выкарысталі Jarrylo у сваім адзінарным NEIPA, каб напоўніць сакавітую базу гэтага піва насычаным хмелевым профілем, які спадабаецца і аматарам модных мутных гатункаў і прыхільнікам класічных IPA.