Pavaloka: Strata
Triple New England IPA
Наша лінейка мутных і магутных трайных NEIPA папоўнілася новым смакам. Strata — хмель, які з’явіўся на рынку толькі ў 2018 годзе, хоць эксперыментальныя гатункі піва з ім былі прадстаўленыя амаль дзесяць гадоў таму. Ягонай селекцыяй займаўся Арэгонскі універсітэт сумесна з кампаніяй Indie Hops, а асноўным продкам Strata стаў еўрапейскі гатунак Perle. Але ў адрозненне ад прашчура, які характарызуецца зельлявата-кветкавым профілем, Strata вылучаецца фруктовымі адценнямі. Новая «Павалока» са Strata мае непраглядна-жоўты колер, трапічны пах з ноткамі дыні, маракуі, манга і сакавіты смак, у якім аксамітная ячменна-аўсяная база знаходзіцца ў балансе з хмелевым профілем.