Pramień: Cuvée 2020
Barrel Aged Brett Saison
Часам самыя простыя рэчы нам падабаюцца больш за ўсё. Новая ітэрацыя нашага брэт сэзону, вытрыманага ў бондзе, з’яўляецца менавіта тым самым: звараны са старым хмелем, ферментаваны з дапамогай нашай сумесі дрожджаў і Brettanomyces, адзіная свежая бонда з рэгіёна Рыёха, каб трымаць і акуратна абдымаць яго на працягу мільёнаў секунд. Няблэнджаны, адразу з бонды ён адправіўся ў бутэльку для рэферментацыі і выйшаў адтуль з цудоўнымі водарамі пяшчотнага Савіньён Блан і свежых кветак бузіны. Гэта сапраўднае віно ў свеце піва, адзінае ў сваім родзе, прыгожае ў сваёй мінімалістычнасці і збалансаванасці.
Піва з дабраджваннем у бутэльцы
Ахалоджваць не менш за 8 гадзінаў да падачы
                Характарыстыкі піва
| Стыль | Saison | 
|---|---|
| Серыя | Pramień | 
| Дата першага выпуска | 11.05.2022 | 
| ABV | 6,9% | 
| OG | 13° | 
| Выпуск | Увесь год | 
| Асаблівасці | Брэтавае, Моцнагазаванае, Абмежаваная партыя, Змяшаная ферментацыя, Вытрыманае ў бондзе, Дабраджванне ў бутэльцы | 
| Фасоўка | Бутэлькі | 
| Смак | бельгійскі, бондавы, дзікі, кіслы | 
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Flaked Wheat | 
|---|