Mitrenha: Cashmere & Mosaic
Double IPA
Новы гатунак з лінейкі падвойных IPA Mitrenha – чарговае спалучэнне знаёмага і таемнага. Адзін з галоўных хмеляў сучаснага броварства Mosaic сустракаецца з адносна маладым Cashmere. Яскравая хваёвая смалістасць Cashmere разам з неверагодным трапічным водарам Mosaic ствараюць смакі, падобныя да свежага і сакавітага ананасу. Тым часам выразная гарката не дае пазабыцца на тое, што ў куфалі ўсё ж такі класічны IPA у стылі заходняга ўзбярэжжа.