7 Inch

7th Anniversary DDH New England Pale Ale

Час ляціць вельмі хутка. Здаецца, яшчэ зусім нядаўна мы ўпершыню ладзілі святкаванне 4-ага дня народзінаў бровара Маланка ў нашым новым на той момент бары. І вось нам ужо 7 год. З такой нагоды мы вырашылі падрыхтаваць для вас – усіх тых, хто падтрымваў нас на працягу гэтых турботных гадоў – святочны, сакавіты, мутны пэйл эль. Лёгкі і хуткі, як сяміцалевыя вінілавыя кружэлкі, наш DDH Pale Ale у стылі Новай Англіі напоўнены выключна хітамі – на падвойнае сухое ахмяленне пайшлі легендарныя Mosaic і Simcoe найсвяжэйшага ўраджаю. Падымаем келіх за яшчэ (як мінімум) столькі ж!

Характарыстыкі піва

СтыльPale Ale
Дата выпуска 29.05.2026
ABV 5,3%
OG13°
Горыч30 IBU
ВыпускАднаразовы
Асаблівасці Сэсіённае, Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае
Фасоўка Разліўное
Смак хмелевы, сакавіты

Інгрэдыенты

Солад Pilsen, Wheat, Flaked Wheat

Падача

Тэмпература падачы 6-8°
Тып куфлю Тэку

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Нядаўнія гатункі