Abšar: Citra
Double White IPA
Нам вельмi спадабалася наша новая серыя пшанічных IPA Abšar, таму мы вырашылі зварыць яшчэ адну версію (ужо трэцюю) з нашым улюбёным класічным гатункам хмелю – Citra. Цудоўны водар свежавыціснутай цэдры салодкага апельсіна, далікатна нацёртай аб сценку келiху, трошкi сакавітага і салёнага лайма наўпрост з вашай каханай маргарыты, і кропля ёгурту з маракуяй. Даволi адчувальная гарката акуратна ўраўнаважваецца мяккім і рыхлым пшанічным целам, а зачаравальная пена па смаку напамінае далікатнае безэ. Гэта сапраўдны вадкі ласунак у выглядзе IPA.