Bliskavica: Eclipse & Simcoe
Double Dry Hopped New England IPA
Нарэшце, мы хутка атрымалі ў свае рукі найсвяжэйшы ўраджай паўднёвага хмелю 2024 году! З далёкай Аўстраліі, дзе восень пачынаецца са збору хмелю тады, калі мы толькі сустракаем першыя вясновыя дні, да нас даехаў суперараматны Eclipse, і мы адразу ж зрабілі з ім нашу звыхашмялённую «Бліскавіцу». І, каб яшчэ больш падкрэсліць неверагодны арамат спелых мандарынаў, мы двойчы ахмялілі наш IPA у стылі Новай Англіі тым жа Eclipse і хваёва-грэйпфрутавым Simcoe. Водары даўкіх цытрусавых і духмяных канопляў пераносяць нас наўпрост у бясконцыя хмелевыя плантацыі чырвонага кантыненту, а кожны глыток напаўняе пякучым паўднёвым сонцам і смакам бясконцага лета пасярод утульнай беларускай восені.
Характарыстыкі піва
| Стыль | New England IPA |
|---|---|
| Серыя | Bliskavica |
| Дата выпуска | 11.10.2024 |
| ABV | 6,8% |
| OG | 17° |
| Горыч | 40 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | хмелевы, сакавіты |
Інгрэдыенты
| Хмель | Eclipse, Simcoe |
|---|---|
| Солад | Pilsen, Wheat, Flaked Wheat, Flaked Oats |