Bliskavica: Nelson Sauvin
DDH New England IPA
Кожны год мы з вялікім нецярпеннем чакаем часу, калі ў нас з’яўляецца свежы хмель самага новага ўраджаю. І вось ён – першы хмель 2026 году з далёкай Новай Зеландыі (збор ураджаю у іх пачынаецца ў сакавіку, але ж шлях да нас вельмі няхуткі). І канешне ж, гэта непаўторны Nelson Sauvin. Каб лепш падкрэліць неверагодны водар найсвяжэйшага гатунку, мы скарысталі яго ў нашай Бліскавіцы – IPA у стылі Новай Англіі з падвойным сухім ахмяленнем. Водары амаль трапічных гевюрцтрамінераў, марозіва з маракуі і быццам бы бязважкага вяршоквага крэму абдымаюць з кожным глытком усё мацней і мацней, і не адпускаюць да самага дна келіху.
Характарыстыкі піва
| Стыль | New England IPA |
|---|---|
| Серыя | Bliskavica |
| Дата выпуска | 07.10.2026 |
| ABV | 6,8% |
| OG | 17° |
| Горыч | 40 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Монахмелевае, Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | хмелевы, сакавіты |
Інгрэдыенты
| Хмель | Nelson Sauvin |
|---|---|
| Солад | Pilsen, Wheat, Flaked Oats, Flaked Wheat |
Падача
| Тэмпература падачы | 6-8° |
|---|---|
| Тып куфлю | Тэку |
Смак
Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы