Chaliera: Chinook
American IPA
Як бы дзіўна гэта не гучала, але ж Chinook, адзін з самых старых “крафтавых” гатункаў хмелю, дэбютуе ў піве Маланкі толькі зараз. І выдатнае месца для старту – гэта, канешне, наш класічны West Coast IPA з лінейкі Chaliera. Стрыманы хмель прыўнёс у наш хрусткі, горкі, збалансаваны ўэст коўст дзіўныя і неверагодна вясновыя араматы духмянага бэзу і вільготнага ядлоўцу. Няхай жа гэты напой наклікае хутчэй сапраўднага піўнога надвор’я!