Chaliera: Citra & Galaxy & Kohatu
American IPA
Наш новы гатунак Chaliera у стылі класічнага IPA заходняга ўзбярэжжа ЗША – гэта цікавае даследаванне таго, як у адным піве спалучаюцца гатункі хмеляў з розных краін. Цудоўны, шмат каму вядомы амерыканскі Citra стварае араматычную базу сакавітых лімонаў, звышпапулярны аўстралійскі Galaxy упрыгожвае яе водарамі спелых персікаў, а даволі рэдкі хмель з Новай Зеландыі пад назвай Kohatu аб’ядноўвае гэтыя смакі выразным трапічным профілем з адчувальнай свежасцю хваёвага лесу і выразнай, але ж збалансаванай гаркатой. Спадзяемся, вам спадабаецца гэтае шматнацыянальнае даследаванне ў выглядзе IPA.