Chaliera: Magnum
American IPA
Новая Халера – даволі незвычайны гатунак, бо гэтым разам мы ахмялілі наш класічны IPA у стылі заходняга ўзбярэжжа беларускім хмелем нямецкага паходжання Magnum. Нам вельмі падабаецца ўжываць лакальныя гатункі хмелю, бо яны прыўносяць у піва адчуванне свойскасці, ды й, калі шчыра, яны вельмі кайфовыя! Magnum напоўніў нашую горкую, хрусткую Халеру яскравымі водарамі дзікіх хмельнікаў уздоўж маленькіх крынічак, маладых хваёвых шышак і даўкага лісця канопляў. Свойскае заўсёды смачней!