Ciemra: Cashmere
Double Black IPA
Спадзяемся, вы сумавалі па Цемры, бо новы рэліз – гэта якраз яна! У нашым чорным, як ноч, падвойным IPA на сухое ахмяленне мы скарысталі даволі рэдкі гатунак амерыканскага хмелю Cashmere. Да шчыльнага смаку кавы і хваёвай жывіцы ён прыўнёс яскравыя водары электрычных лаймаў і свежаскошанай травы. Развітваемся з лёгкімі летнімі вечарыма, і сустракаем доўгія, цёмныя восеньскія правільна!