Ciemra: Centennial
Double Black IPA
Пасля даволі доўгага адпачынку да нас вяртаецца таямнічая Цемра! Працяглая змрочная калабарацыя з нашымі сябрамі Jungle Brewery гэтым разам вабрала ў сябе ўсё хараство легендарнага амерыканскага хмелю Centennial. Гэты звыклы, здаецца, гатунак вымушае хмеляводаў кожны год траціць на яго крыху больш сілаў, бо акно ідэальнай ступені паспявання ў Centennial вельмі малое, таму і сабраць яго імкнуцца як мага хутчэй, каб злавіць . Для новай Цемры мы спецыяльна купілі хмель ад некалькіх вытворцаў і выбралі найлепшы. Разам з яскравымі, моцнымі водарамі свежай вясновай ігліцы ён прыўнес у наш падвойны чорны IPA тонкія, ледзь заўважныя араматы алею ружовых пялёсткаў. Не сумнявайцеся, гэта – ўсё такая ж фанастычная Ciemra, але з гісторыяй і, мабыць, кропелькай душы вашых любімых бровараў.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Black IPA |
|---|---|
| Серыя | Ciemra |
| Дата выпуска | 16.04.2025 |
| ABV | 6,8% |
| OG | 19° |
| Горыч | 100 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Монахмелевае, Падвойнае сухое ахмяленне |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | смажаны, хмелевы, горкі |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Black |
|---|