Ciemra: Citra
Double Black IPA
Чорная панна Ciemra вяртаецца да нас у самым пачатку новага 2026 году. І гэтым разам нашая працяглая, змрочная калабарацыя з хлопцамі з Jungle Brewery увабрала ў сябе ўсе самыя лепшыя смакі і водары непараўнальнага хмелю Citra. Араматы чорных персідскіх лаймаў, тонкія ноты эспрэса і сагравальная моц выдатна спалучаюцца ў гэтай цёмнай, кафейна-рубінавай Цемры.