Ciemra: Citra & Mosaic
Double Black IPA × Калабарацыя з Jungle Brewery
Нам вельмі спадабалася наша калабарацыя з Jungle Brewery у таямнічым стылі Black IPA, таму мы вырашылі працягнуць гэтую лінейку, і у самым пачатку лета выпускаем чорны, як самая кароткая ноч, падвойны IPA, які сваімі каранямі ўходзіць на паўночны захад ЗША, дзе бясконцыя скалістыя берагі акіяну сустракаюцца з вечназялёнымі хваёвымі барамі. Уся гэтая прыгажосць быццам бы адлюстроўваецца ў чорным люстэрку нашага IPA, а выдатныя, ужо амаль класічныя, гатункі хмелю Citra і Mosaic, якія таксама паходзяць з тых жа краёў, дадаюць моцную, але збалансаваную гаркату і неверагодныя араматы невядомых мясцін.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Black IPA | 
|---|---|
| Серыя | Ciemra | 
| Дата выпуска | 07.06.2023 | 
| ABV | 6,8% | 
| OG | 19° | 
| Горыч | 100 IBU | 
| Выпуск | Аднаразовы | 
| Асаблівасці | Падвойнае сухое ахмяленне | 
| Фасоўка | Разліўное | 
| Смак | хмелевы, горкі, фруктовы, смажаны | 
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Black | 
|---|
 
					 
			 
        
         
        
         
        
        