Ciemra: Idaho 7 & Medusa
Double Black IPA
Чарговая калабарацыя з нашымі сябрамі Jungle Brewery. Калі мы збіраемся разам, паміж намі пачынае працаваць нейкая чорная магія, і вельмі часта мы робім менавіта цёмныя і моцныя гатункі. Гэтым разам, аднак, мы зрабілі нешта зусім непрадказальнае для нашых бровараў, і зварылі першы ў гісторыі Malanka і Jungle падвойны Black IPA пад цёмнай назвай «Цемра». Чорны, насычаны смакам цёмнага восеньскага лесу, таямнічых схаваных азёр, гэты IPA напоўнены араматамі хваёвай ігліцы, вільготнага лісця, лёгкімі смажанымі нотамі, але разам з тым і водарам дзіўных фруктаў і ягад, які прыўнеслі цудоўныя хмелі Idaho 7 і Medusa. Спадзяемся, вам спадабаецца нашая сумесная чорная магія!
Характарыстыкі піва
| Стыль | Black IPA |
|---|---|
| Серыя | Ciemra |
| Дата выпуска | 01.02.2023 |
| ABV | 6,8% |
| OG | 18.43° |
| Горыч | 145 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Монахмелевае, Падвойнае сухое ахмяленне |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | горкі, соладавы, хмелевы |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Chocolate |
|---|