Ciemra: Simcoe & Sorachi Ace
Double Black IPA × Калабарацыя з Ciemra
Новая «Цемра» — чарговы калаб, але гэтым разам даволі незвычайны. У нашым імкненні да чорнага, моцнага, горкага і гучнага мы сутыкнуліся з цёмнымі аднадумцамі з блэк-метал групы Ciemra. Яны, як і мы, натхняюцца дзіўным, змрочным, і гэтае натхненне не мінула наш падвойны Black IPA. Выразна чорны, ён абуджае самыя патаемныя хваляванні, як гукі сапраўднага нарвежскага блэк-метала, а незвычайнае спалучэнне хвойна-грэйпфрутавага амерыканскага Simcoe і каляндрава-лімоннага Sorachi Ace з Японіі дадае адчуванне гіпнатычнага спакою пасярод паўночнага мора ў разгар навальніцы. Skål!
Характарыстыкі піва
| Стыль | Black IPA |
|---|---|
| Серыя | Ciemra |
| Дата выпуска | 09.10.2023 |
| ABV | 6,8% |
| OG | 18.43° |
| Горыч | 100 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Падвойнае сухое ахмяленне |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | кававы, шакаладны, смажаны, хмелевы |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Black |
|---|