Cyklon: Cascade & Medusa
East Coast IPA
Новыя Цыклоны – гэта заўсёды незвычайныя эксперыменты! Таму і гэтым разам мы выпрабавалі адразу некалькі новых для нас тэхнік. Па-першае, мы выкарысталі штам дрожджаў, звычайны для New England IPA, у традыцыйным па соладаваму засыпу і гаркаце West Coast IPA. Па-другое, мы збрадзілі новы Cyklon на даволі высокіх тэмпературах (больш характэрных для нарвежскіх квейкаў і бельгійскіх сэзонаў). Па-трэцяе, мы ахмялілі гэты гатунак пры варцы толькі класічным амерыканскім хмелем Cascade, а на сухое ахмяленне дадалі выключна незвычайны, дзікі, эндэмічны штату Нью Мексіка хмель Medusa. У выніку гэта – цікавы гібрыд East і West Coast IPA з незвычайным профілем, выразнай гаркатой і араматамі дыннага тоніку, духмянага размарыну и смажанага фундуку. Cheers!