Cyklon: Sabro
Belgian-style Double New England IPA
Усе ўжо добра ведаюць, што мы любім і ўмеем у мутныя і сакавітыя IPA. Але не варта спыняцца! Нам хочацца адкрыць яшчэ адну грань такога піва, таму мы вырашылі зрабіць New England IPA з дапамогай бельгійскіх дрожджаў, якія здольныя дадаць яшчэ больш фруктовых адценняў у піва. Такім чынам, мы распачынаем лінейку «Цыклон».
Першы гатунак у ёй — з нашым улюбёным гатункам хмелю Sabro. Мы ўжо неаднойчы выкарыстоўвалі яго ў мутных элях, бо ён мае неверагодна цікавы профіль, дзякуючы дзікай прыродзе паходжання ад амерыканскага аўтахтоннага хмелю neomexicanus. У першым «Цыклоне» Sabro дадаў характэрныя ноткі какоса і косткавай садавіны, а за конт мінімальнага падкіслення сусла таксама праявіліся выразныя ананасавы, дынныя і мандарынавыя тоны. Сапраўдны сок!
Характарыстыкі піва
Стыль | New England IPA |
---|---|
Серыя | Cyklon |
Дата выпуска | 11.12.2020 |
Алкаголь | 8,5% |
Шчыльнасць | 18° |
Выпуск | Аднаразовы |
Асаблівасці | Монахмелевае, Мутнае |
Фасоўка | Разліўное |
Смак | бельгійскі, сакавіты, хмелевы |
Інгрэдыенты
Хмель | Sabro |
---|---|
Солад | Pilsen, Flaked Oats |
Падача
Тэмпература падачы | 8-12° |
---|---|
Тып куфлю | Сніфтэр |