Dohma: Liemanhras
Patersbier
Patersbier, ці, па-іншаму, бельгійскі сінгл – сапраўды незвычайнае, амаль міфічнае піва. Калі гістарычна дюбелі і трыпелі ў трапістскіх кляштарах варылі на продаж, каб фінансава падтрымоўваць дзейнасць святароў, то патэрсбір (“піва айцоў”) рабілі менавіта для спажывання самімі манахамі, і яно вельмі рэдка пакідала межы гэтых самых кляштароў. У нашым першым падыходзе да таямнічнай класікі просты ячменны соладавы засып, абацкія дрожджы, лёгкі градус і ашчаднае ахмяленне засталіся вернымі арыгіналу. Але далей Маланка, як сапраўдныя блюзнеры, не змаглі не дэканструктаваць святое і дадалі на варку ў якасці спецыі свежы азіяцкі леманграс. І хай нашая Догма – не канон, але ж гэта дакладна цікавы спосаб дакрануцца да простага піва, якое заўсёды было трошкі бліжэй да бога (калі ён, ці яна, існуе, канешне).
Характарыстыкі піва
| Стыль | Blonde |
|---|---|
| Серыя | Dohma |
| Дата выпуска | 02.04.2026 |
| ABV | 4,8% |
| OG | 11° |
| Горыч | 30 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Монахмелевае, Сэсіённае, Абмежаваная партыя |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | бельгійскі, кветкавы, асвяжальны |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen |
|---|