Dym: Alyča
Lichtenhainer with Cherry Plums
Мы ў захапленні ад старадаўняга нямецкага піва ліхтэнхайнер, таму зноў зварылі піва ў гэтым рэдкім стылі. Гэта светлае, лёгкае і кіслае піва, якое робіцца з выкарыстаннем сушанага на агні соладу. Звычайна яго трымаюць у дрывяной пячы, але ў гэты раз мы дадалі солад, які быў высушаны на торфе. Ён даў яшчэ больш вэнджаных адценняў, што разам з кіслай базай піва цудоўна спалучаецца з перлінай новага гатунку — пладамі алычы. Яна даволі рэдка сустракаецца ў піве, але цудоўна пасуе да саўэр-эляў. Яе сакавіты пах і даўкі смак, які мае адценні слівы, абрыкоса і няспелай вішні, падкрэсліваюць дымны і кіслы смак ліхтэнхайнера, робячы такое піва яшчэ больш піткім і асвяжальным.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Lichtenhainer |
|---|---|
| Серыя | Dym |
| Дата выпуска | 06.10.2020 |
| ABV | 4,3% |
| OG | 9° |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Моцнагазаванае, Змяшаная ферментацыя |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | вэнджаны, кіслы, фруктовы |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Whisky, Flaked Wheat |
|---|---|
| Іншыя дадаткі | алыча |