Dym: Śliva
Rye Lichtenhainer with Plums
Нямецкі стыль піва ліхтэнхайнер толькі нядаўна вярнуўся з нябыту. Яго яшчэ не напаткала папулярнасць берлінера вайсэ і гозэ, хоць ліхтэнхайнер мае агульныя рысы з імі. Гэта таксама светлае, лёгкае і кіслае піва, але яно робіцца з выкарыстаннем соладу, сушанага ў дрывяной пячы. Ён дадае дымныя адценні, якія робяць смак піва больш складаным і цікавым. Свой першы ліхтэнхайнер мы вырашылі зрабіць адмысловым: мы выкарыстоўвалі самастойна лёгка вэнджаны солад і жытнёвыя шматкі, а на другаснае браджэнне дадалі дзікія слівы. Яны цудоўна пасуюць да смаку такога піва, падкрэсліваючы кіслінку, даўкасць і фруктовасць. Каб арамат і смак піва максімальна раскрыліся, яму варта даць «падыхаць» — для гэтага дазвольце піву пастаяць у келіху хвілін 10 перад спажываннем. Гэта таксама дасць магчымасць піву нагрэцца, каб лепш праявіліся парфумныя і вострыя адценні слівы.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Lichtenhainer |
|---|---|
| Серыя | Dym |
| Дата выпуска | 13.11.2019 |
| ABV | 4,3% |
| OG | 11° |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Абмежаваная партыя, Змяшаная ферментацыя |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | фруктовы, кіслы, вэнджаны |
Інгрэдыенты
| Солад | Smoked, Pilsen, Flaked Rye |
|---|---|
| Іншыя дадаткі | сліва |