Imhla: Cascade
New England IPA
Калісь мы ўжо рабілі наш класічны New England IPA Імгла з хмелем Cascade, але ж тое была новазеландская варыяцыя амерыканскага гатунку (NZ Cascade), і, калі шчыра, агулам іншая істота (нават з асабістай назвай – Taiheke). Гэтым жа разам мы вяртаемся да самых каранёў, і найсвяжэйшы амерыканскі Каскад напаўняе пяшчотную Імглу выразнымі водарамі хваёвага лесу падчас летняй спекі і асвяжальнай грэйпфрутавай Паломы. І кожны наступны глыток вымушае не спыняцца ніколі!