Imža: Abliapicha
Berliner Weisse with Sea Buckthorn
Imža: Abliapicha — працяг нашай серыі піва ў нямецкім стылі берлінер вайсэ, які мы робім аўтэнтычным метадам змешанай ферментацыі. Новы варыянт зроблены з дадаткам неверагодна смачнай ягады — абляпіхі, якую мы знайшлі ў адной з беларускіх фермерскіх гаспадарак. Мы ўнеслі яе на этапе другаснага браджэння, што зрабіла піва больш складаным: яно мае прыгожы мутна-жоўты колер, выразны ягадны пах і асвяжальны смак з прыемнай кіслінкаю.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Berliner Weisse |
|---|---|
| Серыя | Imža |
| Дата выпуска | 19.06.2019 |
| ABV | 3,0% |
| OG | 8.5° |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Змяшаная ферментацыя |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | асвяжальны, фруктовы, кіслы |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen |
|---|---|
| Іншыя дадаткі | абляпіха |
Падача
| Тэмпература падачы | 6-8° |
|---|---|
| Тып куфлю | Пілснер |
| Спалучэнне з ежай | бульба фры, саланіна |
Смак
Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы
Статыстыка Untappd
| Рэйтынг | 4,05 |
|---|---|
| Колькасць чэкінаў | 365 |
| Апошні чэкін | 10.06.2022 |
| Дата абнаўлення: 04.08.2024 | |