Imža: Abliapicha i bazilik
Berliner Weisse with Sea Buckthorn & Basil
Мы працягваем спалучаць ягады і садавіну разам з зёлкамі ў нашых гатунках у стылі берлінер вайсэ, якія мы робім аўтэнтычным метадам змешанай ферментацыі. Гэтым разам мы выкарысталі ўлюбёную нашу ягаду — абляпіху. Яна была сабраная і захаваная на адной з беларускіх фермерскіх гаспадарак на поўначы краіны. Дзякуючы ёй піва атрымала насычаны профіль з характэрнымі алеіста-эстэрнымі тонамі ў паху і выразную кіслінку ў смаку. Таксама мы дадалі свежы перацёрты базілік, які прыўнёс духмяныя травяністыя і далікатныя вострыя ноткі. Вынікам стала піва замутнёна-саламянага колеру з асвяжальным смакам, якое цудоўна пасуе да цяперашняй спёкі.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Berliner Weisse |
|---|---|
| Серыя | Imža |
| Дата выпуска | 20.07.2021 |
| ABV | 3,5% |
| OG | 9° |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Змяшаная ферментацыя |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | кіслы, ягадны, асвяжальны |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Flaked Wheat |
|---|---|
| Іншыя дадаткі | абляпіха, базілік |