Imža: Cytrusy i razmaryn
Berliner Weisse with Grapefruit, Lemon & Rosemary
З надыходам цёплага надвор’я мы зноў звяртаемся да піва ў стылі берлінер вайсэ, якое робім аўтэнтычным метадам змешанай ферментацыі. За конт удзелу лактабактэрый ад пачатку браджэння, кіслінка ў піва атрымліваецца больш выразнай і збалансаванай. З такім півам цудоўна спалучаюцца ягады, садавіна і зёлкі. На гэты раз за фруктовыя акцэнты ў «Імжы» адказваюць грэйпфрут і лімон, якія насычаюць піва цытрусавым пахам і пікантнай гарчынкай. Іншую грань смаку стварае размарын, свежыя расцёртыя галінкі якога дадалі духмяныя смалістыя і алеістыя тоны.
Характарыстыкі піва
Стыль | Berliner Weisse |
---|---|
Серыя | Imža |
Дата выпуска | 01.07.2021 |
ABV | 3,5% |
OG | 9° |
Выпуск | Аднаразовы |
Асаблівасці | Змяшаная ферментацыя |
Фасоўка | Разліўное |
Смак | асвяжальны, фруктовы, кіслы |
Інгрэдыенты
Солад | Pilsen, Flaked Wheat |
---|---|
Іншыя дадаткі | грэйпфрут, цытрына, размарын |