Imža: Malina i ažyna
Berliner Weisse with Raspberry, Blackberry and Rosemary
З надыходам вясны мы вяртаем у вытворчасць берлінер вайсэ, які робім аўтэнтычным метадам змешанай ферментацыі. За конт удзелу лактабактэрый ад пачатку браджэння, кіслінка ў піва атрымліваецца больш выразнай і збалансаванай. Новая «Імжа́» створаная з дадаткам ягад маліны, якія зрабілі піва яскрава-ружовым і насыцілі яго сваім непаўторным пахам і кісла-салодкім смакам. Таксама на другаснае браджэнне мы дадалі ягады ажыны, каб падкрэсліць ягадную даўкасць і складанасць, і невялікую колькасць свежага расцёртага размарыну, які прыўнёс духмяныя смалістыя і алеістыя тоны.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Berliner Weisse |
|---|---|
| Серыя | Imža |
| Дата выпуска | 21.04.2020 |
| ABV | 3,0% |
| OG | 8° |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Моцнагазаванае, Змяшаная ферментацыя |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | асвяжальны, фруктовы, кіслы |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Flaked Wheat |
|---|---|
| Іншыя дадаткі | маліна, ажына, размарын |