Imža: Malina i revień
Berliner Weisse with Raspberry & Rhubarb
Новы гатунак у серыі піва ў стылі берлінер вайсэ Imža на гэты раз зроблены з дадаткам бамбізнай колькасці маліны. Сакавітая і духмяная ягада цалкам змяніла колер піва і насыціла напой характэрным яскравым пахам і кісла-салодкім смакам. Мы выкарыстоўвалі цэлыя ягады, таму ў піве таксама можна адчуць лёгкія даўкія адценні ад костак маліны. Яшчэ мы дадалі сцёблы рэвеню. У піве гэтая расліна не дае шмат смаку, але здольная падкрэсліць кіслую базу напою.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Berliner Weisse |
|---|---|
| Серыя | Imža |
| Дата выпуска | 30.07.2019 |
| ABV | 3,5% |
| OG | 9° |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Змяшаная ферментацыя |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | асвяжальны, фруктовы, кіслы |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen |
|---|---|
| Іншыя дадаткі | маліна, рэвень |
Падача
| Тэмпература падачы | 6-8° |
|---|---|
| Тып куфлю | Пілснер |
| Спалучэнне з ежай | бульба фры, вытрыманы сыр |
Смак
Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы
Статыстыка Untappd
| Рэйтынг | 4,25 |
|---|---|
| Колькасць чэкінаў | 227 |
| Апошні чэкін | 22.04.2020 |
| Дата абнаўлення: 06.10.2025 | |