Imža: Parečka i miata
Berliner Weisse With Redcurrants and Mint
Мы зноў вяртаемся да нашых улюбёных берлінер вайсэ з дадаткам фруктаў і зелак. Гэтым разам за смакі і водары адказныя сакавітныя парэчкі і духмяная мята. Лёгкая, асвяджальная, з адчувальнай кіслінкай, новая Imža нагадвае нам той самы бабулін кампот, які так выдатна спаталяе смагу ў спякотны сонечны дзень. Калі і сустракаць доўгачаканае лета святочна, то толькі з сапраўдным летнім напоем!
Характарыстыкі піва
| Стыль | Berliner Weisse | 
|---|---|
| Серыя | Imža | 
| Дата выпуска | 08.06.2022 | 
| ABV | 2,5% | 
| OG | 9° | 
| Выпуск | Аднаразовы | 
| Асаблівасці | Сэсіённае, Моцнагазаванае, Змяшаная ферментацыя | 
| Фасоўка | Разліўное | 
| Смак | асвяжальны, кіслы, фруктовы | 
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Flaked Wheat | 
|---|---|
| Іншыя дадаткі | смуродзіна, мята | 
 
					 
			 
        
         
        
         
        
        