Imža: Smurodzina i Kmien

Berliner Weisse with Black Currant and Caraway

Нарэшце надыйшло духмянае спякотнае лета, а разам з ім і смага да сакавітых фруктовых берлінераў. Выключна лёгкі, кіслы, асвяжальны пшанічны нямецкі гатунак з лінейкі «Імжа» мы вытрымалі на вялікай колькасці свежых чорных смуродзінаў і, каб было цікава і настальгічна, дадалі духмяны кмен. Водары толькі што зваранага смуродзінавага сочыва на тонкім кавалачку чорнага хлеба, маладога смуродзінавага лісця ў вільготным садзе, найпрыгажэйшы глыбокі фіялетавы колер і паветраная лёгкасць — усё гэта робіць наш новы берлінер найлепшым летнім выратавальнікам ад дзённай спякоты.

Характарыстыкі піва

СтыльBerliner Weisse
Серыя Imža
Дата выпуска 14.06.2024
ABV 3,7%
OG10°
ВыпускАднаразовы
Асаблівасці Сэсіённае, Абмежаваная партыя, Змяшаная ферментацыя
Фасоўка Разліўное
Смак асвяжальны, кіслы, сакавіты, ягадны

Інгрэдыенты

Солад Pilsen, Wheat, Flaked Wheat
Іншыя дадаткі смуродзіна, кмен

Падача

Тэмпература падачы 6-8°
Тып куфлю Тэку

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 4,17
Колькасць чэкінаў195
Апошні чэкін 22.08.2024
Дата абнаўлення: 27.11.2024

Нядаўнія гатункі